Я прыйшоý, каб вы перамаглi.
СКАЖАМ ПРАЎДУ РАЗАМ!
work
1 сакавіка 2010
,

У беларуса спыталі: “У якой краіне ты хацеў бы жыць?” — “У Беларусі”. — “Дык ты ў ёй жывеш”. — “Э, не, — пачухаў патыліцу беларус, — я хацеў бы жыць у той Беларусі, якую паказваюць па тэлевізары”. У гэтым анекдоце, як у люстэрку адбіваецца праблема, праз якую мы ўсе жывём, нібы ў крывым люстэрку: праблема маны. Маны бессаромнай, нахабнай, здзеклівай. Маны на ўзроўні дзяржавы, у якой студэнтам і пенсіянерам не патрэбныя льготы, бо ў іх вялікія пенсіі і стыпендыі, у якой даяркі і настаўнікі зарабляюць па 700 даляраў — і дзе ніхто не памірае ад грыпа. У Расіі, у Польшчы і ў Амерыцы, паўсюль у свеце паміраюць, а ў той краіне, якую паказваюць па тэлевізары — не!..

Усведамляючы ману, як небяспеку для існавання нацыі, мы пачалі грамадскую кампанію ГАВАРЫ ПРАЎДУ! Справа нават не ў мане (тую ці іншую колькасць маны можна знайсці па ўсім свеце), а ў яе канцэнтрацыі, а ў нас яна – атрутная.

Распачатая кампанія не з’яўляецца палітычнай. Гэта маральная акцыя. Жыць па праўдзе заклікае нас Бог і вучаць ягоныя апосталы. Каб па праўдзе жыць, трэба праўду казаць. Гавары праўду — і ты ўбачыш, наколькі лягчэй табе стане жыць. Наколькі святлей.

Далёка не ўсё страчана. У нас духоўная краіна, у нас маральны народ. Дзеля гэтай караіны, дзеля гэтага народа мы і пачынаем грамадскую кампанію пад назваю «Гаравы праўду!», каб не пакінула вера і надзея, каб людзі бачылі – яны не адны, што нехта з імі. Праблема, канечне, у тым, што ў нас няма на гэта, як у біблейскага Майсея, сарака гадоў, каб змяніць сітуацыю, каб змяніць светаўспрыманне людзей. У нас няма сарака гадоў і ў нас няма паблізу егіпецкай пустэльні…
Папярэдні запіс Share Наступны запіс

Comments

From:(Anonymous)
Date:1 сакавіка 2010 08:03 pm (UTC)
(Link)
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:3 сакавіка 2010 08:03 pm (UTC)
(Link)
Вакол увесь свет ці проста свет? У чалавеку душа ўся ці проста душа? Калі ўзнікаюць такія пытанні, то, відаць, сапраўды варта задумацца, чаму ж яны такія ўзнікаюць? Размова пра тую праўду, якую такой адчуваеш.

From:(Anonymous)
Date:3 сакавіка 2010 08:46 pm (UTC)
(Link)
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:6 сакавіка 2010 07:47 pm (UTC)
(Link)
Дзеля таго, каб справа не ператварылася ў "гаварыльню", удакладню, што адна з мэтаў кампаніі - дакладнае інфармаванне пра сітуацыю ў краіне, яе абнародванне. З дапамогай грамадства мы будзем шукаць праўду там, дзе яе хаваюць, не дагаворваюць і рэтушуюць. Разам будзем дамагацца дзейнасці праўды. У рамках кампаніі плануецца актыўнае ўзаемадзеянне з валанцёрамі па ўсёй краіне, якія будуць займацца маніторынгам інфармацыйнай прасторы. Паказаць, што праўда, то бок выкрытая мана, сапраўды дзейнічае, змяняе жыццё да лепшага не толькі на духоўным, але і на фізічным, сацыяльным, зрэшты, бытавым узроўні – і гэта наша задача. Дзейнасць кампаніі і ў вырашэнні канкрэтных праблем канкрэтных людзей, якія будуць звяртацца да нас.
[User Picture]
From:hurnievic
Date:1 сакавіка 2010 08:37 pm (UTC)
(Link)
а што далей, калі я скажу праўду? толькі ўнутранны супакой?
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:3 сакавіка 2010 08:03 pm (UTC)
(Link)
А хіба мала? Зрабіць праўду прыемнай можна толькі, калі за яе нешта даваць. Але парадокс менавіта ў тым, што, разумеючы горкасць і балючасць праўды з аднаго боку, светласць і палёгку ад яе прамаўлення - з другога, чалавек усё адно прагне яе, ад таго, што ўнутры чалавека ёсць боская невытлумачальная субстанцыя, якая называецца Сумленнем.
[User Picture]
From:daroha
Date:1 сакавіка 2010 11:46 pm (UTC)
(Link)
я паштоўку знайшоў у скрынцы ў пад'езьдзе ўчора - там па-расейску пра праўду было напісана... вашая?
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:3 сакавіка 2010 08:10 pm (UTC)
(Link)
Калі скарыстацца з магчымасці, то будзе ўжо вашая. Мы даем пас, а вы яго ці прымаеце – і мы разам нешта робім, ці прапускаеце – і будзе, як будзе. Хацелася б, канечне, каб не прапусцілі. “Прадуць” заўжды паспеецца. Дарэчы, паштовак па-руску і па-беларуску было пароўну. Калі вам патрапіла па-руску, дык некаму магло патрапіць па-беларуску, не ўгадаеш.
[User Picture]
From:daroha
Date:4 сакавіка 2010 07:19 am (UTC)
(Link)
дзякуй за ўвагу.
паштоўку паклаў на працоўны стол. а што далей рабіць? казаць праўду? ну, я і кажу праўду - яшчэ ў дзяцінстве ў касьцёле патлумачылі, што хлусіць - грэх.

ці я неяк прымітыўна разумею сэнс кампаніі?
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:8 сакавіка 2010 10:31 am (UTC)
(Link)
Пісаць варта пра тое, што непакоіць сапраўды, што можна вырашыць, але не вырашаецца: ільготы на праезд, стыпендыя, беспрацоўе - пра тое, што было абяцана на словах, а на справе сталася пшыкам. Што хвалюе канкрэтна цябе. Ці ж мала рэтушаванай, прыхаванай няпраўды...

У касцёле ўсё так патлумачылі.
[User Picture]
From:nicolaev
Date:2 сакавіка 2010 07:22 am (UTC)
(Link)
Калі праўду казаць, дык я — літвін, жадаю жыць — у Літве, і жыву — ў Літве, хоці ў РБ.
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:2 сакавіка 2010 08:53 am (UTC)
(Link)
Праўда тая праўдзівая, хоць аніякай маны і не выкрывая. Наконт Літвы ў свой час напісаў:

Літва! Ад слёз у горле горка,
Як назву вымаўлю тваю:
Літва! Па ўсёй зямлі стаю
Я на святых тваіх пагорках.

Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!

І калі ты не ў праху вояў,
Не ў мройным часе залатым,
А ў духу тым, што прагне волі, —
Тады ты ёсць, калі ты ў тым!
[User Picture]
From:nicolaev
Date:2 сакавіка 2010 08:57 am (UTC)
(Link)
Літва — у мроі. І ўва сьне.
Літва ў васпане. І ўва мне!
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:2 сакавіка 2010 08:58 am (UTC)
(Link)
Так ёсціка.
[User Picture]
From:nicolaev
Date:2 сакавіка 2010 09:02 am (UTC)
(Link)
Некалі напісаў караценька :)
 
 ’Szcze nia ŭmierła Litwa!
 
„Litwa żyje! Litwa żyje!
Słońce dla niej błyszczy chwałą.
Tyle serc dla Litwy bije,
Tyle serc już bić przestało…
Nikt nas teraz nie obwini,
Nikt na świecie nie zapyta:
Czy jeszcze żyją Litwini?
Oto Pogoń nasza świta!..”
Juliusz Słowacki herbu Leliwa
„Pieśń legionu litewskiego”, 1831
 
Jeszcze Litwa nie zginęła,
jeżli jestem żywy!
 
’Szcze nia ŭmierła Litwa,
I nia zhinuła Polszcza,
I Litwiny — żywuć,
I piaje miż jich Wojsza…
             
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930