Я прыйшоý, каб вы перамаглi.
"Родны мой горад, любоў мая..."
work
6 верасьня 2010

Некалі я і Васіль Раінчык напісалі някепскую рэч пад назвай “Жыві, Беларусь!”, якая магла, канечне, прэтэндаваць на тое, каб стаць гімнам. Раінчык - зямляк Лукашэнкі, дык меў спадзяванні. Нават абяцанні нейкія… І ўсё мне даводзіў: “Калі б ты не пасварыўся з Лукашэнкам, калі б не з'ехаў…” Не разумеючы, што нічога б не было, калі б я нават не пасварыўся і не з'ехаў. Паколькі Расія пакінула сваім гімнам савецкі, дык савецкі гімн павінен быў застацца і ў Беларусі. Ён і застаўся.

Затое атрымалася ў нас гімн горада, калі яго так назваць можна...

ГОРАД больш вядомы як "Родны мой горад, любоў мая..." (аўдыё, спампаваць)

Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

Пад бліскавічным і сонечным небам
Днём і парой начной,
Светлы і чысты, як ветразь надзеі,
Горад вясны маёй.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

Закалыхалі начныя праспекты
Клёны з таполямі…
Толькі б чакалі у горадзе гэтым,
Толькі б нас помнілі.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.


Папярэдні запіс Share Наступны запіс

Comments

[User Picture]
From:kurt_bielarus
Date:6 верасьня 2010 06:49 am (UTC)

Як пракамэнтуеце?

(Link)
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 01:26 pm (UTC)

Re: Як пракамэнтуеце?

(Link)
На сайце ёсць каардынаты. Як маеце пытанне - туды і напішыце.
[User Picture]
From:kurt_bielarus
Date:7 верасьня 2010 01:34 pm (UTC)
(Link)
А ў мяне да Вас пытаньне, бо гэта сайт Вашай кампаніі.

Ці вы не адказваеце за тэксты, якія размяшчаюцца на Вашым сайце?
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 01:43 pm (UTC)
(Link)
За гэта адказваюць рэдактары сайту.
[User Picture]
From:kurt_bielarus
Date:7 верасьня 2010 01:46 pm (UTC)
(Link)
А вы чыталі гэты тэкст?

Ён адлюстроўвае Вашу асабістую пазіцыю, пазіцыю Вашай кампаніі?
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 02:36 pm (UTC)
(Link)
Гэта аўтарская пазіцыя. Аўтар да кампаніі не мае ніякага дачынення, пра што выказваўся ў Беларуска газеце, перадапошнім нумары. Матэрыял пададзены як абмеркаванне праблемы. Меркаванне не супадае з маім, але дзеля таго і свабода слова...
[User Picture]
From:kurt_bielarus
Date:9 верасьня 2010 07:59 am (UTC)
(Link)
Дзякуй.
[User Picture]
From:maystra
Date:6 верасьня 2010 08:23 am (UTC)
(Link)
"Жыві, Беларусь!" (ці "Жыве, Беларусь!"?) сапраўды шыкоўны гімн і для мяне лепшы нават, чым "Магутны Божа" (я не кажу ўжо пра савецкі). Але неяк я чуў, што там аўтар слоў Леанід Пранчак (http://www.youtube.com/watch?v=GEtOI_5Wyr8). Нешта я не зразумеў!
[User Picture]
From:alia_bey
Date:6 верасьня 2010 12:04 pm (UTC)
(Link)
Вось і я ў рэбусе.
[User Picture]
From:padbiarez
Date:7 верасьня 2010 05:34 pm (UTC)
(Link)
Наколькі мне вядома, аўтар першага варыянту тэксту -- менавіта Някляеў. А потым другі варыянт тэксту, калі Пракопавіч быў "не пры дзеле", ці, дакладней, "не пры целе", крыху паправіў менавіта Пранчак.
[User Picture]
From:alia_bey
Date:7 верасьня 2010 06:33 pm (UTC)
(Link)
Гэта, на мой погляд, самы прыстойны варыянт для новай Беларусі (пры безумоўнай павазе да "Магутны Божа", "Пагоні", "Мы Выйдзем" і г.д.)
Яго адрэдактаваны варыянт "Красуй Беларусь" калісьці заняў першае месца ў тэлевізіным галасаваньні, але перамог цяперашні, бо сума за яго тры(!) варыянты была больш. Яго жа спявалі 03072010 пад дажджом ля Стэлы :)).
А я памятаю, як Лукашэнка стаяў пад яго першы варыянт на фэсте беларускай песьні ў Маладэчна, у 1994 годзе :)) Магчыма тады яго бумкнула сымболіку зьмяніць.
Але хочацца высьветліць аўтарства ў аўтара. Мы пра то гаворым?
ЗЫ У мяне ёсьць у MP3. У добрай якасьці
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 07:31 pm (UTC)
(Link)
Адказаў ніжэй.
[User Picture]
From:padbiarez
Date:7 верасьня 2010 07:50 pm (UTC)
(Link)
Я таксама маю дзе ўзяць арыгінал запісу. Але "Красуй, Беларусь" і "Жыве, Беларусь" з сёньняшняга погляду -- згадзіцеся, крыху іншыя рэчы. Я быў у філармоніі, калі ўпершыню гэты твор ("Жыве, Беларусь") прагучаў у выкананьні сінтэзатарных ужо "Верасоў" і хору п/к Ігара Мацюхова. Ніхто не аб'яўляў, што гэта -- прэтэндэнт на нацыянальны гімн. Але зала пры першых акордах паднялася зь месцаў і слухала твор стоячы. Аргумэнтаў, відаць, больш ня трэба.
[User Picture]
From:alia_bey
Date:7 верасьня 2010 08:01 pm (UTC)
(Link)
У Маладэчна, пад Б-Ч-Б сьягам, Анжэліка, наша, Агурбаш Ялінская пела разам з майстрамі беларускай эстрады. Тады яны яшчэ не "зазвездились" і не зрабіліся зоркамі. І тады гэта гучала - усе роты разявілі і аўтаматычна паўсталі. І Лука стаяў з кіслай тварам. :)
ЗЫ Усё ткі, спадзяюся ўбачыць ( і пачуць) арыгінал.
Жыве Беларусь!
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 07:29 pm (UTC)
(Link)
Не, гэта словы Л. Пранчака.
Калі вырашалася пытанне, якім быць гімну, я ўжо быў за мяжой. І Раінчык звярнуўся да Пранчака, каб той напісаў свой варыянт тэксту. Ён і быў прапанаваны як канчатковы.
[User Picture]
From:alia_bey
Date:7 верасьня 2010 07:37 pm (UTC)
(Link)
Дзякуй! Яшчэ бы арыгінал тэксту ўбачыць (густа чырванее)
:)
[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 07:41 pm (UTC)
(Link)
Пасля апошняй канфісканцыі з гэтым няпроста.
[User Picture]
From:alia_bey
Date:7 верасьня 2010 07:46 pm (UTC)
(Link)
Сумна.
[User Picture]
From:alia_bey
Date:6 верасьня 2010 12:03 pm (UTC)
(Link)
Выдатная песня! Куча прыемных успамінаў канца 80х- пачатка 90х. Эпоха надзей :)
From:grycuk
Date:7 верасьня 2010 10:53 am (UTC)

для Някляева

(Link)

Паважаны ,спадар Някляеў!
Я вымушаны, такім чынам звярнуцца да Вас, таму як я не атрымаў адказ на мой электронны ліст да Вас.
Я чуў, таксама, што Вы не прынялі канчантковага рашэньня., а таму прапаную, падтрымаць маю кандыдытуру на пасаду прэзыдэнта і збіраць подпісы за мяне.Ведаю,што Вы падумалі. Але ,калі Вам важна Беларусь, а не эмоцыі, то вы пагадзіцеся . Сваім жыццём я давёў, што я- Змагар.Мне 57, 30 з іх , я змагаюся за Беларусь. Зірніце мой сайт. Мне губляць няма чаго, Вам- есьць! Калі вы будзяце Кандыдатам, то кратаў Вам не пазбегнуць, бо гэты раз дыктатар, будзе , у адчаю, біць усіх і ўсё. Больш таго, вы можаце мець і новую старую праблему (Саюз пісьменьнікаў). Я веру Віктару Праўдзіну, якога я ведаю ад 1990г.
Валеры Іванавіч Грыцук
Можаце выдаліць гэта з каментароў.

[User Picture]
From:niakliaeu
Date:7 верасьня 2010 02:21 pm (UTC)

Re: для Някляева

(Link)
Такія рашэнні кожны прымае самастойна. Збірайце ініцыятыўную групу - і шчыра жадаю Вам удачы.
             
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930